Жадаючыя суправаджаць дзіця падчас яго знаходжання ў санаторыі на санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні могуць набыць пуцёўку для суправаджальнай асобыза счёт собственных средств.
У кошт пуцёўкі для суправаджаючай асобы ўключана харчаванне і пражыванне разам з дзіцем у пакоі "стандарт" або "эканом".
- З Вамі будзе заключаны дагавор у пісьмовай форме. Пры гэтым наяўнасць пашпарта дарослага абавязковая.
— На Вас запаўняецца пуцёўка і Вы размяшчаецеся ў пакоі.
— Вы робіце аплату на падставе заключанай дамовы ў касе санаторыя (шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў альбо з выкарыстаннем банкаўскай пластыкавай карткі) альбо на разліковы рахунак санаторыя.
Па Вашым жаданні дагавор Вы можаце заключыць загадзя, зрабіць папярэднюю аплату 100% кошту пуцёўкі або ўнесці аванс, а астатнюю суму ўнесці ў дзень заезду.
Па прыбыцці ў санаторый (у першы дзень заезду) суправаджальная асоба выплачвае курортны збор, устаноўлены на тэрыторыі нашага горада, у памеры 3% кошту пуцёўкі у касу санаторыя (шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў або з выкарыстаннем банкаўскай пластыкавай карткі).
Ад курортнага збору вызваляюцца інваліды, пенсіянеры, дзеці да 16 гадоў, навучэнцы агульнаадукацыйных школ, ліцэяў, гімназій, ПТК, сярэднеспецыяльных навучальных устаноў і студэнты вышэйшых навучальных устаноў (дзённая форма навучання), а таксама асобы, якія накіроўваюцца на аздараўленне і санаторна-курортнае у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
213815, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Крылова, 25